15:38 Беларусь падпісала новы пакет дакументаў з Індыяй

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак у рамках свайго двухдзённага афіцыйнага візіту ў Індыю правёў перамовы з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Манмаханам Сінгхам. Па выніках перамоў падпісаны пакет дакументаў, у прыватнасці, дамова аб выдачы злачынцаў, праекты дамоў паміж міністэрствамі сельскай гаспадаркі дзвюх краін, міжурадавая праграма аб супрацоўніцтве ў вобласці культуры, мастацтва, адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі.

Таксама бакі падпісалі выканаўчую праграму беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў вобласці навукі і тэхнікі на 2007-2010 гады.

Акрамя таго, падпісаны пратакол аб завяршэнні перамоў паміж Беларуссю і Індыяй па ўступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі