15:37 “Белтэлекам” будзе развіваць бесправадную сувязь

Прадпрыемства “Белтэлекам” сумесна з кампаніяй “Белсел” маюць намер развіваць у Беларусі прадастаўленне паслуг тэлефоннай сувязі на базе сеткі WLL. У цяперашні час разглядаецца магчымасць закупкі фіксаваных тэрміналаў бесправадной сувязі.

Нагадаем, раней міністэрства сувязі і інфарматызацыі даручыла гэтым двум кампаніям распрацаваць бізнэс-план укаранення паслугі WLL-доступу да сеткі стацыянарнай сувязі да 1 красавіка гэтага года.

Абрэвіятура WLL (Wireless Local Loop) даслоўна азначае "бесправадны абаненцкі шлейф". WLL-cістемы бесправаднога доступу — гэта сістэмы радыёсувязі з шматстанцыйным доступам, якія выкарыстоўваюцца на ўчастку паміж тэлефонам і АТС замест традыцыйных дратоў.

Адной з пераваг WLL-сістэм з'яўляецца адсутнасць неабходнасці частотнага планавання, паколькі яны аўтаматычна здзяйсняюць выбар працоўных частот, што таксама спрашчае іх выкарыстанне.

Акрамя таго, яны, як правіла, забяспечваюць больш высокую, чым сістэмы на базе стандартаў мабільнай сотавай сувязі, якасць сувязі і хуткасць перадачы дадзеных, адзначае інтэрнет-партал Onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі