15:33 Кітайскія пазадарожнікі лідыруюць на беларускім рынку

Летась у нашай краіне на спажывецкім рынку было прададзена больш за 70 легкавых кітайскіх аўтамабіляў. Лідэрам тут сталі машыны маркі Great Wall. Як паведамілі на фірме "Кітайскія аўтамабілі", якая з'яўляецца імпарцёрам гэтых машын у нашу краіну, летась беларускі спажывец упершыню па-сапраўднаму пазнаёміўся з прадукцыяй аўтапрама Кітая.

Па ацэнках экспертаў, продажы здзяйсняліся досыць актыўна з улікам таго, што пастаўшчыкам кітайскіх аўтамабіляў адначасова давялося вырашаць шмат пытанняў сертыфікацыі машын і стварэнні інфраструктуры для іх распаўсюджвання ў Беларусі.

Рэалізацыя аўтамабіляў маркі Great Wall перавысіла аб'ёмы продажаў такіх вядомых марак, як SsangYang або Jeep, верагодней, дзякуючы прывабнаму кошту - каля 20 тыс. долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі