15:28 Жыхар Баранавічаў схадзіў у лазню за 4700 долараў

4700 долараў каштаваў паход у лазню 30-гадоваму жыхару Баранавічаў. Ён пакінуў гэтую суму ў кішэні штаноў у раздзявальні. А калі спахапіўся, грошы зніклі. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку хутка адшукалі злодзея. Ім аказаўся мясцовы 24-гадовы жыхар.

Ён, відаць, паспеў патраціць альбо схаваць частку долараў, бо знайшлі ў яго не ўсю скрадзеную суму, адзначае газета «Звязда».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі