15:23 У Мінску злавілі «тэлефоннага тэрарыста»

У Мінску затрымалі 52-гадовага інваліда, які ўчора паведаміў праз тэлефон пра мініраванне вытворчай лініі сталічнага аўтазавода. Сапёры ўнутраных войскаў і спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарымам «Алмаз» агледзелі тэрыторыю прадпрыемства, але ніякіх выбуховых прыстасаванняў не знайшлі.

Высветлілася, што «тэлефонны тэрарыст» патэлефанаваў у Заводскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях у стане алкагольнага ап’янення. Зараз ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі