15:21 Выратавальнікі чакаюць веснавую паводку

Беларускія выратавальнікі распачалі падрыхтоўку да веснавой паводкі. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, яна пачнецца ўжо ў бліжэйшы час. Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ужо вызначылі патэнцыйна небяспечныя вадасховішчы і вядуць назіранне за ўзроўнем вады ў рэках і азёрах.

Мяркуецца, што для ліквідацыі наступстваў паводкі можа быць прыцягнута некалькі тысяч спецыяльных аўтамабіляў і перасоўных насосных станцый, а таксама кацеры і лодкі. Традыцыйна складаная сітуацыя ў гэты час назіраецца на Палессі, адзначае сайт ont.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі