15:12 У Беларусі пабудуюць аўтабан паміж партамі Балтыі і Украіны?

Рэалізацыя ініцыятывы Украіны па злучэнні чарнаморскіх і балтыйскіх партоў сучаснымі аўтамагістралямі можа прынесці эканамічныя выгады Беларусі, лічаць у міністэрстве транспарта і камунікацый нашай краіны. Па словах прадстаўнікоў ведамства, будаўніцтва такіх аўтабанаў станоўча адаб'ецца на павелічэнні транзіту транспартных сродкаў праз тэрыторыю нашай краіны.

Акрамя таго, беларускія перавозчыкі атрымаюць дадатковыя магчымасці, а беларускія экспарцёры — лёгкі доступ да балтыйскіх і ўкраінскіх партоў, што станоўча адаб’ецца на пастаўках нашых тавараў на знешнія рынкі.

Прадстаўнікі міністэрства таксама падкрэслілі высокую інвестыцыйную прывабнасць гэтага праекту. Яны не выключылі, што Беларусь, магчыма, прыме ў ім удзел.


Інфармуе “Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі