15:10 Латвія хоча атрымаць ад Беларусі кампенсацыю

Урад Латвіі мае намер падаць міжнародны пазоў супраць Беларусі. Прычынай гэтага кроку стала забруджванне нафтапрадуктамі Заходняй Дзвіны.  Нагадаем, 23 сакавіка на ўчастку нафтаправода Унеча — Вентспілс у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці адбылася аварыя, у выніку якой вылілася каля 100 тон нафтапрадуктаў. Яны патрапілі ў раку Ула, прыток Заходняй Дзвіны.

Праз некалькі дзён нафтавая пляма дасягнула латвійскай тэрыторыі. Латвійскія СМІ паведамляюць, што ў раку патрапілі да двух тон дызельнага паліва і новыя партыі нафтапрадуктаў, нібыта, працягваюць паступаць з тэрыторыі Беларусі.

Улады Латвіі хочуць запатрабаваць ад нашай краіны кампенсацыі за выдаткі па прадухіленню экалагічнай катастрофы, паведамляе сайт novonews.lv.

Тым часам беларускія ўлады ўсклалі віну за разліў нафтапрадуктаў на расійскую кампанію «Запад-Транснефтепродукт».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі