Вы тут

15 тысяч пачкаў цыгарэт знайшлі мытнікі ў цыстэрне з рапсавым алеем

Цыгарэтная кантрабанда з цыстэрны з рапсавым алеем / customs.gov.by

Буйную кантрабанду цыгарэт выявілі гродзенскія мытнікі ў пункце мытнага афармлення "Ліда", паведамляе прэс-служба ведамства.

Мытнікі звярнулі ўвагу на цыстэрну цягніка, які следаваў са зборным грузам у Літву. Яны выявілі неадпаведнасць сродку ідэнтыфікацыі, накладзенага адпраўніком. Пры даглядзе цыстэрны ў ёй знайшлі цыгарэтную кантрабанду, якая плавала ў рапсавым алеі. Каробкі з цыгарэтамі былі абгорнутыя ў поліэтылен і абматаныя скотчам. З брыкетаў дасталі 15 тысяч пачкаў цыгарэт.

Агульны кошт кантрабанды склаў 16,5 тысячы рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.