14:54 Французскія вайскоўцы правядуць інспекцыю на тэрыторыі Беларусі

З 12 па 16 сакавіка ў межах Венскага дакумента 1999 года перамоў па мерах умацавання даверу і бяспекі інспекцыйная група Францыі пад кіраўніцтвам маёра Дзідзьё Паза правядзе інспекцыю "пазначанага раёна" на тэрыторыі Беларусі. Як паведаміла прэс-служба Мінабароны, мэта інспекцыі — пацвярджэнне адсутнасці ў "пазначаным раёне" буйной вайсковай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму інфармаванню ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 1999 года.

У якасці назіральніка ў працы інспекцыйнай групы возьме ўдзел начальнік Французскага верыфікацыйнага цэнтра палкоўнік Жан-Мішэль Папер.

Раён правядзення інспекцыі будзе вызначаны французскімі вайскоўцамі пасля прыбыцця ў Беларусь.

У гэты ж час беларускія інспектары правераць вайсковыя аб’екты Нямеччыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі