14:49 Дызельнае паліва, што трапіла ў раку ў Беларусі, дасягнула Латвіі

У ноч з 25 на 26 сакавіка дызельнае паліва, што трапіла ў Заходнюю Дзвіну ў выніку аварыі на тэрыторыі Беларусі, перасякло мяжу Латвіі. Зараз у раёне Краславы назіраецца забруджанне воднай паверхні на працягу 20 кіламетраў. Пра гэта паведаміла латвійскае агенцтва LETA са спасылкай на Дзяржаўную службу аховы асяроддзя Латвіі. Гэтую інфармацыю агенцтву BNS пацвердзіў і гендырэктар Дзяржаўнай службы аховы асяроддзя Латвіі Віліс Аваціньш. Пры гэтым ён адзначыў, што беларускія спецыялісты паспрабавалі максімальна абмежаваць распаўсюджванне забруджання на тэрыторыю Латвіі.

Калі раней размова ішла пра паласу забруджання прыкладна ў 8 км, то да Латвіі яно дайшло толькі ў выглядзе асобных плям, якія тонкай плёнкай пакрываюць 30-40% паверхні вады ў рацэ. Частка дызпаліва застаецца ў прыбярэжнай траве.

Зараз Мінпрыроды праводзіць маніторынг сітуацыі, па выніках якога будзе зроблена заключэнне па ацэнцы нанесенага ў выніку аварыі экалагічнага ўрону.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі