14:37 У Смаргоні паўторна асудзілі гвалтаўніка

Днямі раённая пракуратура Смаргоні перадала ў суд крымінальную справу па 6 дадатковых выпадках гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару з заведама малалетнімі дзяўчынкамі, якія здзяйсняў жыхара горада ў перыяд з 1995 па 2004 гады. 12 кастрычніка 2004 года суд Смаргонскага раёна прызнаў 36-гадовага маньяка вінаватым па трох эпізодах і прыгаварыў да васьмі з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Узрост пацярпелых дзяўчынак быў ад 4 да 7 гадоў. Мужчына адбываў пакранне ў Мінскай калоніі, але следства працягвалася.

Абвінавачаны прызнаў цалкам сваю віну па ўсіх 6 эпізодах, даў падрабязныя паказанні і напісаў яўкі з пакаяннем.

Суд прыгаварыў смаргонца да 11 гадоў пазбаўлення волі, з залічэннем тэрміна, які ён ужо адсядзеў.

З пракуратуры ў суд паступіў пратэст. Там лічаць, што рэжым адбывання пакарання ў гвалтаўніка занадта мяккі.

Зміцер Панямонаў, Еўрарадыё, Маладзечна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі