14:36 Мінскага школьніка ўзялі ў заложнікі

У дачыненні да трох жыхароў сталіцы распачата крымінальная справа па артыкуле - выкраданне чалавека.
Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства унутраных спраў Алег Слепчанка, увечары 10 лютага на Лагойскім тракце трое злачынцаў выкралі вучня 10-га класа адной з мінскіх гімназій, а затым вывезлі яго ў вёску Смалявіцкага раёна, запатрабаваўшы за заложніка выкуп у памеры 50 тысяч еўра.

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў месцазнаходжанне выкрадзенага падлетка было ўстаноўлена. Злачынцаў затрымалі на наступны дзень 11 лютага. Сярод іх апынуўся аднакласнік пацярпелага, а таксама яшчэ двое раней судзімых - за забойства і крадзеж.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі