14:25 Расійскі нафтаправод у абыход Беларусі пройдзе праз Цвярскую вобласць

Расійскі нафтаправод у абыход Беларусі пройдзе па тэрыторыі Цвярской
вобласці. Раней меркавалася, што яго пракладуць па Пскоўшчыне. Праект
быў зменены з-за шматлікіх заказнікаў на тэрыторыі Пскоўскай вобласці. Таксама нафтаправод пройдзе праз Смаленшчыну і Наўгародчыну. Нагадаем, расійская кампанія «Транснефть» мае намер пабудаваць яго ў абход нашай краіны, каб пазбегнуць, «палітычнай рызыкі». Новы нафтаправод будзе мець магутнасць 50 мільёнаў тон у год. Ён звяжа Унечу, што знаходзіцца на Браншчыне. і Прыморск у Ленінградскай вобласці, адкуль расійская нафта танкерамі будзе транспартавацца далей у Еўропу, паведамляе сайт etver.ru.