14:20 “Хайнікен” будзе вырабляць піва ў Лідзе?

На “Лідскі піўзавод” у хуткім часе прыдзе буйны замежны інвестар. Паводле апошняй інфармацыі, ім хутчэй за ўсё будзе сусветна вядомая кампанія “Хайнекен”. Падрабязнасці ў рэпартажы нашага гродзенскага карэспандэнта Змітра Цвікевіча.
“Чуткі пра прыход Хайнекена на “Лідскі піўзавод” ужо некалькі дзён хвалююць гродзенскі інтэрнет. Усё пачалося з “уцечкі” інфармацыі са сходу акцыянераў, дзе, нібыта, разглядалася прапанова замежнага інвестара - быццам бы “Хайнекен’а”.

Да сённяшняга дня кіраніцтва завода адмаўлялася каментаваць гэтыя чуткі. Сёння ж, старшыня назіральнай рады Лідскага півзавода Людміла Гарлінская, паведаміла, што піўзавод сапраўды атрымаў некалькі прапаноў ад буйных браварняў, сярод як іх ёсць і “Хайнекен”.

Пакуль што ідзе разгляд прапаноў. Але, як прызналася Гарлінская, “Хайнекен” мае найбольшыя шансы на ўдзел у вытворчасці піва на браварні ў Лідзе.

Старшыня Рады паабяцала, што імя інвестара стане вядомае ўжо ў жніўні гэтага года.


Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі