14:04 На брэсцкіх музыкаў напалі ўкраінскія фашысты

Брэсцкія музыкі, якія вярталіся з канцэрту ў Львоўскім клубе «Лялька», былі атакаваныя групай украінскіх фашыстаў.

У выніку абышлося без ахвяр, аднак у аўтобусе, у якім ехалі беларусы, было разбіта шкло. Па словах дырэктара прома-лэйбла «Брэст-Сіці» Кірыла Маслакова, у мінулым годзе падчас канцэрту ў Львове ўжо адбывалася сутыкненне брэсцкіх і львоўскіх рокераў з радыкальнымі групоўкамі.


Па яго словах, апошні выпадак выглядае як помста музыкам, якія прытрымліваюцца антыфашысцкіх поглядаў.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі