13:42 У Мінску невядомыя апаганілі магілу Кузьмы Чорнага

На Вайсковых могілках Мінска невядомыя апаганілі магілу класіка беларускай літаратуры, празаіка, паэта, драматурга і перакладчыка Кузьмы Чорнага. Пра гэта паведаміў старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч. Паводле яго слоў, інфармацыя аб здарэнні паступіла ў офіс творчага аб'яднання сёння раніцай.

"Калі мы прыйшлі на магілу пісьменніка, дык убачылі сляды невядомых, якія тапталіся па металічнай лаўцы ля магілы, а таксама сарваную брамку разам з завесамі, прываранымі да стойкі агароджы. Сам помнік з чорнага граніту не пацярпеў", — сказаў Пашкевіч.

Чалавек, які паведаміў аб здарэнні, прыбраў магілу ад смецця, дадаў старшыня СБП.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі