13:38 Маладыя сацыял-дэмакраты спрабуюць зарэгістравацца

Грамадскае аб'яднанне "Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада" падало дакументы на рэгістрацыю. Ініцыятыва яго стварэння належыць моладзевым актывістам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Як паведаміў старшыня аб'яднання  Дзмітрый Крук, дакументы на рэгістрацыю былі пададзены ў Міністэрства юстыцыі яшчэ ў сярэдзіне сакавіка, але аб гэтым не заяўлялася ў прэсе.

Маладыя сацыял-дэмакраты лічаць, што сёння існуе шмат кірункаў у моладзевай сферы, у адносінах да якіх павінна быць актывізавана грамадская дзейнасць.

Плануецца, што яна найперш будзе арыентавана на грамадска-адукацыйныя мерапрыемствы і сацыяльную працу з моладдзю.

На гэтым тыдні сябры грамадскага аб'яднання чакаюць ад Міністэрства юстыцыі адказ аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ўжо зараз жадаюць як мага хутчэй пачаць знаёміць супольнасць з асноўнымі мэтамі і кірункамі сваёй дзейнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі