13:25 У падпале мазырскага касцёла падазраюцца сатаністы

У падпале каталіцкага храма ў Мазыры падазраюцца мясцовыя сатаністы. Як распавёў стараста касцёла Ігнат Хамічонак, падпальшчыкі распісалі сцены будынка знакамі "666", перагорнутымі пентаграмамі і ўслаўленнямі сатаны. Аднаго са злачынцаў злавілі навучэнцы спартовай школы, што месціцца недалёка ад храма. Ён быў дастаўлены ў міліцыю.

Па словах старасты, у касцёле згарэла вопратка для службы. Злачынцы пабілі вокны і абраз. Храм пацярпеў галоўным чынам не ад вагню, а ад дыма і сажы: сцены памяшкання моцна закуродымленыя - іх прыйдзецца адмываць і фарбаваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі