13:17 Украінцы затрымалі беларускага псеўдасвятара

У Харкаве затрымалі псеўдасвятара з Беларусі. Зараз так званы «айцец Аляксандр» просіць украінскіх міліцыянтаў не дэпартаваць яго на бацькаўшчыну, дзе яму, нібыта, пагражае турма.

Высветлілася, што беларус раней быў загадчыкам крамы, але кінуў працу пасля таго, як захапіўся экзарцызмам. За незаконныя набажэнствы ў Беларусі яго асудзілі на 7 гадоў.


Праз тры гады мужчына выйшаў на волю за узорныя паводзіны. Зараз у Харкаве за махлярства яму пагражае штраф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі