13 беларусаў адмовіліся ад латвійскага грамадзянства

13 беларусаў на працягу 2007 года вырашылі адмовіцца ад грамадзянства Латвіі. Паводле звестак Упраўлення натуралізацыі гэтай краіны, агулам свае латвійскія пашпарты здалі 333 чалавекі, сярод іх найбольш рускіх – 141 чалавек, этнічных латышоў – 119.

Паведамляецца, што ў 27 выпадках людзі, якія адмовіліся ад латвійскага грамадзянства, пажадалі стаць грамадзянамі Беларусі, у 30-ці – Швецыі, 56-ці – Нямеччыны, 142-х – Расіі, паведамляе reitingi.lv.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі