12:46 Таварны цягнік сутыкнуўся з маршрутнай таксоўкай

Таварны цягнік сутыкнуўся з маршрутнай таксоўкай на чыгуначным пераездзе пад Магілёвам. У выніку пацярпеў кіроўца маршруткі, які з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў бальніцу. На шчасце, пасажыраў у той момант у таксоўцы не было.

Паводле папярэдняй інфармацыі, на пераездзе ў пасёлку Буйнічы кіроўца вырашыў праскочыць перад цягніком, які рухаўся з бок Магілёва, але не паспеў.

Адбылося сутыкненне і цягнік цягнуў маршрутку перад сабой каля 200 метраў. Зараз праводзіцца аднаўленне пашкоджанага ўчастку чыгункі, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі