12:30 Да нас прыедзе легендарны біятланіст Б’ёрндален

На чэмпіянаце свету па біятлоне ў Італіі беларускі бок перадаў запрашэнне Оле Эйнарду Б’ёрндалену наведацца ў нашу сталіцу. Як сказаў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Аляксандпр Папоў, кароль біятлону прыедзе ў Беларусь улетку. Не выключана, што пад яго імем у Раўбічах будуць ладзіцца спаборніцтвы на лыжаролерах.

Па словах беларускіх прадстаўнікоў, Б’ёрндален збіраецца раскручваць такія такія спаборніцтвы для папулярызацыі летняга біятлону. Беларусы прапанавалі стартаваць у Раўбічах.

Паведамляе газета “Прессбол”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі