12:15 Кітайцы набліжаюцца да Заходняй Еўропы праз Беларусь

Кітайцы хочуць арганізаваць у Беларусі вытворчасць лімузінаў. Мадэль Briillianse BiS6 пазыцыянуецца як альтэрнатыва прадукцыі такіх вядомых фірмаў, як Audi, Mersedes і BMW, але каштуе яна танней — каля 30 тысяч долараў. Кітайцы разлічваюць не толькі на прыватных пакупнікоў, але і на дзяржаўныя структуры.

Арганізацыя вытворчасці ў Беларусі дасць магчымасць кітайцам наблізіць свае вытворчыя магутнасці да асноўнага рынку збыту — Заходняй Еўропы. Зборка Briillianse BiS6 пачнецца ўжо сёлета.

У 2008 годзе ў нашай краіне разгорнецца будаўніцтва сучаснага аўтамабільнага завода магутнасцю не менш за 50 тысяч аўтамабіляў у год, паведамляе «Інтэрфакс».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі