12:03 2 красавіка адбудзецца пахаванне беларусаў, якія загінулі ў Самалі

Пахаванне загінуўшых у Самалі беларусаў пройдзе ў Мінску і Віцебску 2 красавіка. Нагадаем, беларускі транспартны самалёт Іл-76 быў збіты ракетай 23 сакавіка, загінулі 11 чалавек. Іх целы ўдалося эвакуіраваць у Беларусь праз Аб’яднаныя Арабскія Эміраты толькі 30 сакавіка.

Экіпаж самалёта і інжынеры авіакампаніі «Трансавіяэкспарт» будуць пахаваныя на алеях героеў на цэнтральных гарадскіх могілках, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі