12:00 Арктычнае паліва дапамагло транспарту беларускай сталіцы

Транспартнікі беларускай сталіцы ў моцныя маразы выкарыстоўвалі арктычнае паліва. Яно не замярзае нават пры тэмпературы да -50 градусаў.  Дзякуючы гэтаму, збояў у працы пасажырскага транспарту ў халодныя дні не было, адзначае БЕЛТА.

Дарэчы, сёлета на вуліцах Мінску з’явіцца па 200 новых аўтобусаў і тралейбусаў, 30 трамваяў, а пад зямлёй будуць лётаць 4 новых цягнікі метро. Для іх набыцця выдаткавана каля 115 мільёнаў долараў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі