11:14 У Пінску рыхтуюцца да святкавання 910-годдзя горада

У Пінску пачалася падрыхтоўка да святкавання 910-годдзя горада, якое будзе адзначацца 6-7 кастрычніка. У створаны аргакамітэт увайшлі прадстаўнікі мясцовых уладаў, грамадскіх і спартыўных арганізацыяў.

На яго першым паседжанні быў складзены план мерапрыемстваў. У прыватнасці, прадугледжана дабраўпарадкаванне гістарычнай часткі Пінска, у тым ліку парка культуры і адпачынку, рэканструкцыя цэнтральнай плошчы.

Таксама запланавана выданне кнігі-альбома пра горад, календароў, паштовак, выраб сувенірнага медаля і значка з выявай герба раённага цэнтра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі