11:13 У медвыцвярэзніках пройдуць трэніроўкі

Супрацоўнікі медычных выцвярэзнікаў Беларусі сёння правядуць паказальную трэніроўку па прадухіленні надзвычайных сітуацый у медвыцвярэзніках. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.

Трэніроўка пройдзе ў межах навучальна-метадычнага збору, прысвечанага пытанням удасканалення службовай дзейнасці медвыцвярэзнікаў. Таксама будуць абмеркаваныя праблемы дзейнасці гэтых устаноў і пытанні павышэння прафесійных навыкаў іх кіраўнікоў і супрацоўнікаў.


Падчас збораў міліцыянты будуць вывучаць новыя формы і метады арганізацыі працы медычных выцвярэзнікаў і абмяняюцца перадавым доследам па пытаннях выкарыстання сістэм відэаназірання, а таксама ўкараненні распрацаванага адмысловага крэсла для агрэсіўных кліентаў, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі