11 траўня долар падаражэў на 40 рублёў, еўра патаннеў на 30

У панядзелак, 11 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках долар падаражэў на 40 рублёў — да 14 320, курс еўра знізіўся на 30 і складае 15 990 рублёў. Таргоў па расійскім рублі не было, яго курс складае 281,5 беларускага рубля.

Нагадаем, у пятніцу, 8 траўня, долар падаражэў на 20 рублёў — да 14 280, курс еўра знізіўся на 200 і складаў 16 020 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 284 да 281,5 беларускага рубля.  

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі