10:04 Праваахоўныя органы Расіі спрабуюць сарваць «марш нязгодных»

У многіх рэгіёнах цэнтральнай Расіі праходзяць затрыманні апазіцыянераў, якія меркавалі прыбыць у Маскву для ўдзелу ў «маршы нязгодных». Нагадаем, арганізатары антыпуцінскай акцыі заклікалі сваіх прыхільнікаў сабрацца апоўдні ў суботу на Пушкінскай плошчы і прайсці маршам да Тургенеўскай плошчы. На апошняй улады дазволілі правесці мітынг, але сам марш забаронены.

Маскоўская міліцыя мяркуе сёння вывесці на вуліцы расійскай сталіцы каля 9 тысяч сваіх супрацоўнікаў. З розных рэгіёнаў Расіі прыбываюць аддзелы АМАПа.

Раніцай 14 красавіка ў Кастраме былі затрыманыя два аўтобусы з апазіцыянерамі, каля 100 чалавек праваахоўнікі звезлі ў невядомым кірунку, паведамляе Газета.Ру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі