1 снежня палякі спынілі 58 нелегальных мігрантаў з Беларусі

1 снежня палякі спынілі 58 нелегальных мігрантаў з Беларусі

За 1 снежня польскія памежнікі зафіксавалі 58 нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі трапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі. 16 чалавек здолелі перайсці мяжу, на іх былі вынесеныя пастановы аб выдварэнні з іэрыторыі Польшчы.

За лістапад памежная служба Польшчы зафіксавала 8900 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі. Дарэчы, У кастрычніку іх было больш — 17,5 тысячы. Але менавіта на лістапад прыйшоўся пік крызісу на беларуска-польскай мяжы. І яго спад таксама.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі