1 ліпеня змяняецца парадак падачы дакументаў для атрымання брытанскіх візаў

1 ліпеня змяняецца парадак падачы дакументаў для атрымання брытанскіх візаў.
Згодна з новым парадкам, усе дакументы на рускай або беларускай мовах для падачы заявы на атрыманне візы павінны падавацца толькі ў арыгінале. Ксеракопіі прымацца не будуць. Пры гэтым у дыпмісіі адзначылі, што запрашэнне з Брытаніі па-ранейшаму можна перасылаць па факсе або па электроннай пошце.

Усе дакументы павінны суправаджацца перакладам на ангельскую мову. Праўда, сертыфікацыя перакладаў не патрабуецца.

Таксама ў дыпмісіі паведамілі, што з 15 чэрвеня ў два разы паніжаныя кошты на візы для беларускіх спартоўцаў і ўдзельнікаў творчых фэстаў.

"БелаПАН"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі