1 кастрычніка ў Беларусі падаражэлі цыгарэты

1 кастрычніка ў Беларусі падаражэлі цыгарэты

1 кастрычніка ў Беларусі падаражэлі некаторыя маркі цыгарэт, паведамляе Міністэрства падаткаў і збораў.

на 10 капеек выраслі цэны на некаторыя маркі цыгарэт Pall Mall і Vogue, якія вырабляе гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Цыгарэты Kent падаражэлі на 4-10 капеек, Rothmans — на 9-15 капеек.

Кампанія "Тытунь-Інвест" павысіла цэны на LD Compact Lounge і Richmond на 5 капеек. Некаторыя віды цыгарэт Monte Carlo і Sobranie сталі даражэйшымі таксама на 5 капеек, а Camel і Winston — на 4-10 капеек.

На 10 капеек больш давядзецца заплаціць за цыгарэты Vogue, Dunhill, Pall Mall Nano Blue, што ўвозяцца кампаніяй "Беларусьгандаль", а за Rothmans Mix 3 in 1 — на 15 капеек.

"Інтэр Табака" падымаць кошты не будзе.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц мяняць цэны на сваю прадукцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі