Вы тут

1 чэрвеня запускаем "Кандыdating" — серыю інтэрв'ю з удзельнікамі выбараў

"Кандыdating"

1 чэрвеня на Еўрарадыё пачынаецца новы праект: "Кандыdating". Гэта блізкае знаёмства з палітыкамі, якія рвуцца (не) у прэзідэнты Беларусі.

Новае інтэрв'ю будзе выходзіць кожны працоўны дзень, а на выходных будзем адпачываць. Хто спойлер, хто спарынг-партнёр, а хто так, пагуляць выйшаў? Шчырыя адказы, няшчырыя адказы, нязручныя пытаннечкі ад Змітра Лукашука — глядзіце на сайце і ў сацсетках Еўрарадыё!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.