1 чэрвеня ў Беларусі даражэюць цыгарэты

1 чэрвеня ў Беларусі даражэюць цыгарэты

1 чэрвеня ў Беларусі выраслі кошты на цыгарэты, перадае БЕЛТА. 

На 10 капеек падаражэлі цыгарэты Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" маркі Pall Mall (Demi Blue, Demi Azure).

На столькі ж выраслі кошты на прадукцыю ТАА "Тытунь-Інвест" — маркі Winston (Classic, Blue, Compact Blue Impulse, Compact Purple Impulse, XS Blue, XS Silver, XS Sparkling Mix), а таксама Sobranie Evolve Gold.

Кошты на цыгарэты, якія ўвозіць кампанія "Беларусьгандаль", адзначаюцца большай разнастайнасцю. Маркі Bond Street (Blue Selection, Premium Special), L&M (Compact, Blue Label), Davidoff (Classic, Gold, Gold Slims) падаражэюць на 5 капеек. За цыгарэты Pall Mall (Demi Blue Limited Edition, Demi Azure Limited Edition), Richmond (Black Edition, Bronze Edition, Red Edition), а таксама Aroma (Rich Coast, Rich Highland, Rich Highland Superslims) давядзецца заплаціць на 10 капеек больш. Marlboro (Red, Gold) вырасце ў цане на На 11 капеек, L&M Motion — на 15, а Davidoff (Refine White, Refine Black) — на 25.

Сярод цыгарэт ТАА "Інтэр табака" найменшае падаражанне будзе ў маркі Dove (Platinum Superslims, Gold Superslims, Compact Platinum, Compact Gold, Compact Silver) — на 2 капейкі. Цыгарэты Red Bor (Red King Size, Blue King Size, White King Size, Red Slim, Blue Slim, Silver Slim, White Slim, Red Superslims, Blue Superslims, Silver Superslims, White Superslims, Red Medium Size, Blue Medium Size, Silver Medium Size, White Medium Size, Red Compact, Blue Compact, Silver Compact, White Compact) вырастуць у цане на 3 капейкі. Прадукцыя маркі Dove (Silver Slim, Silver Medium Edition, Platinum Slim, Platinum Medium Edition, Gold Slim, Gold Medium Edition) падаражэе на 4 капейкі. За некаторыя цыгарэты Dove (Silver King Size Edition, Platinum King Size Edition, Gold King Size Edition) і L&M (Blue Label, Compact) давядзецца плаціць На 5 капеек больш, а за Marlboro (Red, Gold) — на 11.

Сярод прадукцыі СЗАТ "Энерга-Оіл" цыгарэты L&M (Compact, Blue Label) падаражэюць на 5 капеек, Marlboro( Red, Gold) — на 11, L&M Motion — на 15.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі