"З'явяцца кватэры, таксі, якія гандлююць алкаголем. Няўжо міліцыя не разумее?"

"З'явяцца кватэры, таксі, якія гандлююць алкаголем. Няўжо міліцыя не разумее?"

"Вы што, нам без алкаголю не пражыць. Ды і не толькі нам, а ўсім", — так Еўрарадыё кажуць у невялікай краме ў Заводскім раёне Мінска. Тут, на Ангарскай, у "спальніку" непадалёк ад Мінскага аўтамабільнага завода, моцныя напоі — гэта аснова прыбытку. Таму да намераў міліцыі зноў забараніць продаж алкаголю з 22:00 да 9:00 у краме ставяцца як да абвяшчэння вайны: "Мы катэгарычна супраць. Гэта ж 30-40% гандлёвай надбаўкі. Вельмі цяжка будзе выжыць, вельмі!"

Крама працуе з 7:00 да 23:00. Па словах прадавачкі, спіртное вельмі ахвотна бяруць раніцай і ўвечары — якраз тады, калі міліцыя хоча абмежаваць яго продаж:

"У суботу добра мы гандлюем раніцай. А ў пятніцу — пасля 10-й [увечары] добра гандлюем, і ў суботу пасля 10-й [увечары]. Бываюць дні, калі і зусім мала. Але ў дзень палучкі, дзень авансу, натуральна, гарэлачка павялічваецца. Нам без алкаголю не пражыць. Ды і не толькі нам, а ўсім".

Праект указа па абмежаванні продажу алкаголю ўжо гатовы. Да 1 лістапада МУС збіраецца прадставіць яго ў Савеце міністраў. Алкаголем у Беларусі можна будзе гандляваць толькі з 9:00 да 22:00 і толькі ў адасобленых аддзелах. Апошняе абмежаванне будзе дзейнічаць толькі для крамаў плошчай 400 квадратных метраў і больш. Па словах прадстаўніка МУС Сяргея Красуцкага, указ не справакуе рост продажу кантрафактнага алкаголю: "Ужо выпрацаваныя ўсе неабходныя механізмы для барацьбы з нелегальным гандлем алкаголем".

"З'явяцца кватэры, таксі, якія гандлююць алкаголем. Няўжо міліцыя не разумее?"

У кругласутачнай краме "Палессе" у Мінску лічаць, што ў выпадку забароны усплёск нелегальнага гандлю непазбежны.

"Вы ж добра разумееце, што такое гандаль лікёра-гарэлачнымі вырабамі ў нашай краіне. Гэта не для крамаў важна, а для дзяржавы. Бо ўсё сыходзіць у цень. Дзе людзі набываюць алкаголь пасля таго, як зачыняюцца крамы? Мы ж усё гэта ўжо праходзілі! З'явяцца кватэры, таксі, якія гандлююць алкаголем. Няўжо МУС не разумее?"

У міліцыі ёсць свае аргументы за абмежаванне. МУС сцвярджае, што кожнае чацвёртае злачынства ў Беларусі здзяйсняецца ў стане алкагольнага ап'янення. А прыбыткі, якія дзяржава атрымлівае ад гандлю алкаголем, па словах Сяргея Красуцкага, "удвая меншыя за далейшыя выдаткі".

Забарона на продаж алкаголю ў Мінску ўжо ўводзілася ў 2015 годзе. У Мінску яна дзейнічала 2 месяцы і 10 дзён (з 15 чэрвеня па 26 жніўня 2015 года). Рашэнне пра зняцце абмежаванняў тады прынялі па выніках нарады па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі ў кіраўніка дзяржавы.

Тады Лукашэнка сказаў: "Актыўная палітыка, якую прапаноўваў урад і сёння прапануе, практычна знішчыла, як кажуць спецыялісты, галіну. Акцызы прывялі да павелічэння кошту і разам з кантрафактам — да паніжэння попыту на гэтую прадукцыю, а значыць, да стратаў бюджэту. Прыватныя структуры за кошт разваротлівасці і за кошт не ведаю якіх фактараў занялі каля 35% рынка".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі