У Мінску здымаюць абмежаванні на продаж алкаголю

Адміністрацыі раёна Мінска прымаюць рашэнні аб адмене абмежаванняў на продаж алкаголю, слабаалкагольных напояў і піва. Пра гэта паведамляе TUT.by са спасылкай на ўпраўленне гандлю і паслугаў Мінгарвыканкама.

Паводле гарадскіх уладаў, 25 жніўня ўжо тры раёны — Заводскі, Партызанскі і Першамайскі — адмянілі абмежаванні. Чакаецца, што сёння тое ж самае зробяць астатнія раёны.

Цяпер, калі крама працуе да 23.00 або пазней, продаж спіртнога будзе да самога закрыцця. Гэта тычыцца і ранішняй рэалізацыі: гандлёвы пункт мае права прадаваць спіртнога ад самога адкрыцця.

Раней продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў сталічных крамах забаранялі з 22.00 да 9.00. Абмежаванне працягвалася два месяцы і дзесяць дзён.

У Гомелі таксама знялі абмежаванні на продаж алкаголю

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, падчас якой кіраўнік краіны запатрабаваў “навесці парадак” у алкагольнай прамысловасці. Лукашэнка заклікаў зрабіць захады для зніжэння долі імпартнага алкаголю і абароны айчынных вытворцаў.

Фота: govorim.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі