У Гомелі таксама знялі абмежаванні на продаж алкаголю

У Гомелі ўслед за Мінскам знялі абмежаванні на рэалізацыю алкаголю, уведзеныя раней ў рамках лакальнага эксперыменты “За здаровы лад жыцця”. Раней алкаголь у абласным цэнтры не прадавалі з 22.00 да 9.00. Цяпер спіртное можна прадаваць столькі, колькі працуе гандлёвы пункт.

Абмежаванні на продаж алкаголю дзейнічалі ў Гомелі з 31 кастрычніка 2013 года, паведамляе БелаПАН.

У Мінску здымаюць абмежаванні на продаж алкаголю

Падчас нядаўняй апаратнай нарады старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік заявіў, што за год рэалізацыя моцных алкагольных напояў у рэгіёне скарацілася адразу на 30%. Але ж пры гэтым жыхары Гомельшчыне не сталі меней піць. Кіраўнік вобласці заявіў пра з’яўленне вялікіх партыяў нелегальнага алкаголю, які рэалізуюць у асноўным у сельскай мясцовасці.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі