З'явіўся яшчэ адзін патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты — прадпрымальнік

У Беларусі з'явіўся яшчэ адзін патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты — 39-гадовы мінскі прадпрымальнік Уладзіслаў Цітовіч. Ён займаецца будаўнічым бізнэсам, беспартыйны. Мае двух сыноў 5 і 9 гадоў, жонка працуе лекарам. У Facebook Цітовіч піша, што згубіў давер да ўлады, як і да апазіцыі. Таму прапануе людзям аб'ядноўвацца вакол сваёй кандыдатуры, збірае ініцыятыўную групу.

"Толькі стаўшы адзінай сілай, мы зможам самі ўплываць на сваю будучыню", — піша прадпрымальнік.

У Беларусі павялічваецца спіс прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 11 кастрычніка.

Фота: Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі