З'явіўся новы кліп Лявона Вольскага — "Дзе кветкі?". Гэта беларускамоўны кавер на "Where Have All The Flowers Gone" Піта Сігера. Гэтая антываенная песня была напісаная ў 1955 годзе.
"Нам падаецца, што ў цяперашні неспакойны час змест гэтай антываеннай песні асабліва актуальны, — мяркуе Вольскі. — Замест таго, каб слухаць мілітарысцкія заклікі, якія пастаянна гучаць у тэлевізары і інтэрнэце, паслухайце лепей гэтую песню, і ёсць надзея, што вы нешта зразумееце".