З’явіліся дзве новыя прэтэндэнткі на пасаду прэзідэнта

З’явіліся яшчэ дзве прэтэндэнткі на пасаду прэзідэнта Беларусі — гэта Жанна Раманоўская і Ірына Першына. 16 ліпеня Цэнтрвыбаркам прыняў дакументы аб рэгістрацыі іх ініцыятыўных груп, паведамляе rec.gov.by

У палітычнай прасторы гэтыя жанчыны невядомыя, пра свае ўладныя амбіцыі яны ніводнага разу не заяўлялі. Невядома нават, хто яны па роду заняткаў і з якіх матываў хочуць паўдзельнічаць у сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі.

Кіраўніком ініцыятыўнай групы Раманоўскай пазначаны Яўген Напорка, а ў групе Першынай — Марыя Храмцова.

Такім чынам, на дадзены момант ЦВК прыняў дакументы ў прадстаўнікоў дзевяці ініцыятыўных група па вылучэнні кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі. Раней дакументы падалі кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, лідар ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч, старшыня “Справядлівага свету” Сяргей Калякін, наваполацкі прадпрымальнік Андрэй Канавец, вылучэнка ад “Народнага рэферэндума” Таццяна Караткевіч, а таксама лідар АГП Анатоль Лябедзька і прадстаўнікі палітвязня Міколы Статкевіча.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі