Таццяна Караткевіч падзялілася рэцэптам свайго баршчу (відэа)

Спісы сваёй ініцыятыўнай групы на рэгістрацыю ў Цэнтрвыбаркам падавала 16 ліпеня вылучэнка ад “Народнага рэферэндуму” Таццяна Караткевіч. Але перад паходам у ЦВК журналістаў сабралі ў офісе кампаніі “Гавары праўду”, дзе імаверны кандыдат ў прэзідэнты пачаставала іх баршчом уласнага прыгатавання. 

Караткевіч: “З 2010 года, калі старшыня ЦВК сказала сваю фразу пра тое, што павінны рабіць жанчыны, боршч стаў сімвалам удзелу жанчын у палітыцы. Я б хацела, каб гэтая эпоха скончылася, і сёння боршч наліваў і частаваў журналістаў лідар маёй ініцыятыўнай групы Андрэй Дзмітрыеў. І хацелася б падкрэсліць, што сёння шмат актыўных жанчын, якія займаюць і палітычныя пасады, і кіраўніцкія. І таму няма ўжо нават пытання, можа ці не жанчына стаць кандыдатам у прэзідэнты”.

Таццяна Караткевіч занесла ў ЦВК дакументы сваёй ініцыятыўнай групы (відэа)

І адмыслова для Еўрарадыё Караткевіч падзялілася з выбаршчыкамі рэцэптам свайго баршчу (гл.відэа). 

У ініцыятыўнай групе ў Таццяны Караткевіч 1900 чалавек. Нагадаю, дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп падалі ўжо кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, лідары ЛДПБ і “Справядлівага свету” Сяргей Гайдукевіч і Сяргей Калякін. Раніцай 16 ліпеня ў ЦВК падаў дакументы прадпрымальнік з Наваполацка Андрэй Канавец.

Фота і відэа: Зміцер Лукашук

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі