З'явілася відэа з месца аварыі на "Гродна Азоце"
![З'явілася відэа з месца аварыі на "Гродна Азоце"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/16aazot_286316_800x600_mc.jpg.webp?itok=EbVV_CBx)
З'явілася відэа з месца аварыі на "Гродна Азоце". У другой палове дня ў аўторак грузавік зачапіў і пашкодзіў трубу з вадкім аміякам. Пацярпелых сярод працаўнікоў прадпрыемства не было. Яны аператыўна адключылі трубаправод, а ліквідацыяй наступстваў аварыі займаліся ратавальнікі. Прэс-служба МНС адзначае, што пагрозы для жыхароў Гродна не было, у паветры не выявілі перавышэння дапушчальнай канцэнтрацыі аміяку.
1 лютага на "Гродна Азоце" праводзяць разбіральніцтва ўчорашняга здарэння.