Вы тут

З'явілася відэа, як у Мінску на Нямізе парэзалі кола міліцэйскай машыны

Ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА

З'явілася відэа, як у Мінску на Нямізе парэзалі кола міліцэйскай машыны. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, здарэнне адбылося ўвечары 22 верасня. Нарад Дэпартамента аховы прыбыў да крамы, дзе спрацавала сігналізацыя. Пакуль міліцыянеры адсутнічалі, да службовага аўтамабіля Niva Chevrolet падышоў мужчына, які парэзаў правае пярэдняе кола і хутка сышоў.  

Мужчыну знайшлі. Ім аказаўся 24-гадовы жыхар Віцебскай вобласці. У яго дачыненні распачалі крымінальную справу, артыкул — "Хуліганства". У МУС сцвярджаюць, што мужчына рэзаў кола ў стане алкагольнага ап'янення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.