З'явілася відэа выратавання аспіранткі, якая хацела скочыць з восьмага паверха

З'явілася відэа выратавання аспіранткі, якая хацела скочыць з восьмага паверха

Прэс-служба МУС абнародавала відэа выратавання мінскай аспіранткі, якая хацела скочыць з гаўбца восьмага паверха. 

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося 13 верасня. Відавочца паведаміла міліцыянтам, што на гаўбцы восьмага паверха сядзіць дзяўчына, звесіўшы ногі наніз, і збіраецца скочыць.

Намеснік начальніка гараддзела міліцыі №1 Фрунзенскага РУУС Мінска Аляксей Жыгалаў спярша размаўляў з ёй з вуліцы. А калі на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі МНС і брыгада хуткай меддапамогі, ён пайшоў у кватэру, дзе жыве дзяўчына.

Гаспадыня кватэры распавяла, што яе 29-гадовая дачка праз неўзаемнае каханне вырашыла забіць сябе. Дзяўчына — аспірантка адной са сталічных ВНУ. Жыгалаў разам з маці зайшоў у пакой і паспеў злавіць дзяўчыну, якая збіралася ўжо скочыць наніз. Дапамагаў яму Дзмітрый Кот. Удваіх міліцыянты выцягнулі дзяўчыну з гаўбца і перадалі медыкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі