Вы тут

З'явілася ініцыятыва прыпынення міжнароднай акрэдытацыі кінафестывалю “Лістапад”

Гендырэктар "Беларусьфільма" Уладзімір Карачэўскі / БЕЛТА

З'явілася ініцыятыва прыпынення міжнароднай акрэдытацыі кінафестывалю “Лістапад”. Да прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадусараў звярнулася Беларуская Рада культуры.

“Правядзенне міжнароднага мерапрыемства немагчыма ў краіне, дзе дзеячаў культуры і ў прынцыпе ўсіх нязгодных рэпрэсуюць”, піша ў лісце кіраўнік рады культуры Сяргей Будкін.

Фестываль “Лістапад” запланаваны на 20-26 лістапада. Сёлета яго будзе праводзіць "Беларусьфільм", а не Цэнтр візуальных мастацтваў Art Corporation, як было раней. А летась фестыаль быў увогуле раптоўна адменены "праз неспрыяльнае эпідэміялагічнае становішча". Гендырэктар "Беларусьфільма" Уладзімір Карачэўскі заявіў, што цяперашнія арганізатары абапіраюцца "на ранейшыя напрацоўкі", аднак збіраюцца сёлета змяніць лагатып і ўнесці змены ў рэгламент.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.