З'явілася апошняе відэа Аляксандра Тарайкоўскага, не звязанае з яго гібеллю

З'явілася апошняе відэа Аляксандра Тарайкоўскага, не звязанае з яго гібеллю

Еўрарадыё публікуе апошняе відэа Аляксандра Тарайкоўскага, не звязанае з яго забойствам. Мужчына сядзіць на асфальце каля станцыі метро "Пушкінская" ў Мінску. Выпадковы мінак у знак падтрымкі хлопае яго па плячы.

Відэа было знятае выпадкова: ні журналіст Еўрарадыё, ні хто-небудзь іншы не ведаў, што праз паўгадзіны 34-гадовы мінчук стане першай ахвярай беларускіх пратэстаў 2020 года.

Сёння спаўняецца чатыры месяцы з дня гібелі Аляксандра Тарайкоўскага. Праверка па факце яго смерці перапыненая. Крымінальная справа не пачатая. Адказнасці за гэтае забойства не панёс ніхто.

Затое людзям, якія пісалі "Не забудзем" каля месца яго гібелі, прысудзілі рэальныя турэмныя тэрміны: Максім Паўлюшчык і Уладзіслаў Гуліс асуджаныя на 2 гады пазбаўлення волі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі