Зяленскі ўзяў на сустрэчу з Пуціным кіраўнікоў СБУ, МУС і Генштаба

Зяленскі ўзяў на сустрэчу з Пуціным кіраўнікоў СБУ, МУС і Генштаба

9 снежня ў Парыжы пройдзе сустрэча лідараў Украіны, Расіі, Францыі і Германіі ў "нармандскім фармаце". Яна будзе прысвечана пытанню ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны. Як інфармуе прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта, сустрэча Зяленскага з Пуціным сам-насам адбудзецца пасля перамоваў "нармандскай чацвёркі" (Уладзіміра Зяленскага, Уладзіміра Пуціна, Эмануэля Макрона і Ангелы Меркель).

У Парыж прыбыла прадстаўнічая ўкраінская дэлегацыя. Вядома, што дарадцамі Зяленскага будуць сілавікі֫— старшыня Службы бяспекі Украіны Іван Баканаў, міністр унутраных спраў Арсен Авакаў, начальнік Генштаба Узброеных сіл Украіны Руслан Хамчак. Таксама ў складзе дэлегацыі — міністр энергетыкі і абароны навакольнага асяроддзя Аляксей Оржэль, выканаўчы дырэктар Нацыянальнай акцыянернай кампаніі "Нафтагаз Украіны" Юрый Вітрэнка. Яны могуць прыняць удзел у абмеркаванні пэўных пытанняў, інфармуе hromadske.ua.

У расійскай дэлегацыі будуць топ-менеджары "Газпрама", памочнік Пуціна Уладзіслаў Суркоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі