Зяленскі: у Дзясне знайшлі целы 87 ахвяр расійскага ракетнага ўдару
![Зяленскі: у Дзясне знайшлі целы 87 ахвяр расійскага ракетнага ўдару](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ds.jpg.webp?itok=-HXYNt61)
У Дзясне ў Чарнігаўскай вобласці Украіны знайшлі целы 87 ахвяр расійскага ракетнага ўдару. Пра гэта заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас выступу па відэасувязі перад удзельнікамі Сусветнага эканамічнага форума ў Давосе.
Ракетная атака па вайсковай частцы адбылася яшчэ 17 траўня. Некалькі дзён адбываўся разбор завалаў. Працы скончыліся ў панядзелак.
У Дзясне знаходзіцца навучальны цэнтр Узброеных сіл Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.