Вы тут

Зяленскі патэлефанаваў Пуціну, гаварылі пра новы абмен

Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін / УНІАН

31 снежня адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Прэс-служба апошняга падкрэслівае, што гэта была ініцыятыва Зяленскага. Украінскі бок інфармуе, што прэзідэнты павіншавалі адзін аднаго з надыходзячымі святамі і паспяхова праведзеным 29 снежня абменам палонных. Яны прывіталі і заключэнне кантракту на транзіт расійскага газу праз украінскую тэрыторыю.

Як інфармуе hromadske.ua, Зяленскі і Пуцін гаварылі пра новы абмен. На гэты раз Кіеў намагаецца вызваліць украінцаў, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Крыме і на тэрыторыі Расіі. Абменьваць іх збіраюцца на "расіян, якіх утрымліваюць ва Украіне".

Таксама падчас размовы выказвалася спадзяванне на спыненне агню ўздоўж лініі размежавання на Данбасе ўжо ў самы бліжэйшы час.

Як вядома, 29 снежня Кіеў правёў абмен палонных з самаабвешчанымі рэспублікамі. Украінскія ўлады перадалі 127 чалавек, а атрымалі 76.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.